Сёння 27 сакавіка 2021 года. Мой першы пост на Беларускай мове!steemCreated with Sketch.

in Steem-BRU (BY-RU-UA)3 years ago (edited)

Калісці адпачывая ў Літве, мясцовыя жыхары пыталіся чаму мы не размаўляем на беларускай мове? Я не ведала , што адказаць ? Таму што ніколі не разважала на гэты конт.

725_900.jpg

Усё пачалося з таго, што мы папалі на мясцовае свята 6 ліпеня 1253(13 стагоддзя)- гэта дзень каранацыі Міндаўгаса , гэты дзень лічыцца днём заснавання Літвы! На самой справе караля звалі Міндоўг, каранавалі яго ў Навагрудку, а гэта самы, што ні на ёсць беларускі горад! Ну і дзяржава была Вялікае княства Літоўскае, якое з сучаснай Літвой мае ня шмат чаго сумеснага, таму што напачатку існавання Жемайція, гэта тэрыторыя сучаснай Літвы , не падпарадкавалася Міндаўгу гэта была хутчэй самастойная тэрыторыя ў якой спадарылі тэўтонцы, палякі і гэтак далей. Але усе жадаюць прыгожую легенду, таму сучасная Літва прывязвае свае святы менавіта да гэтага дня.
Яны ўсе роўна малайцы, таму што нягледзячы на ўсе захопніцтва, яны здолелі захаваць нацыянальную самасвядомасць і мову.
У нашай краіне ўсе не так вясёлкава.
Пік апошняй беларусізацыі прыйшоўся на пачатак 90х. Тады , пасля развалу СССР , улада на чале з Шушкевічам , пачала прасоўваць гэты накірунак развіцця грамадства.
Я вывучала яе ў школе , сдавала экзамены. Не, на ёй не вывучалi фізіку ці матэматыку, але я шмат чатала, а творы на беларускай мове былі цікавейшыя за творы на рускай мове.
А потым, абралі першага, спадзяюся, не апошняга прэзідэнта нашай краіны і ён вельмі сябраваў з расіяй і мову пачалі выкрэсліваць з ужытку.
Калі нарадзіліся мае дзеці , сітуацыя была страшэнная, мову лічылі памерлай, настаўнікі ў школе лічылі што яе не патрэбна вывучаць, бо дзецям лягчэй засвоіць ангельскую, чым родную беларускую. Не патрэбна казаць, што бацькі таксама так лічылі, таму што гэта было ўжо тое пакаленне, якое нарадзілася пазней.
Я была не згодна з такой пастановай пытання, таму шукала цікавыя кнігі , фільмы і мультыплікацыю на беларускай мове. Дзякуй людзям , якія гэтым займаліся, агучвалі старыя і новыя стужкі на беларускую мову.
Свинка Пеппа на беларускай мове. Белорусский язык для маленьких


Зараз жа пайшла наступная хваля беларусізацыі, шмат людзей пачалі аддаваць перавагу і з іншай сілай ужываць мову!
Вось зараз , калі пішу гэты нарыс, я выкарыстоўваю перакладчык, але не часцей, чым я правяраю правапіс слоў у рускай мове. Дарэчы пісаць чамусці лягчэй, чым размаўляць.
Я спадзяюся, што гэта толькі пачатак адраджэння беларускай мовы і нам не будуць забараняць размаўляць на ёй. Але я ў гэтым не ўпэўнена.
Сення шпацыруя (spazieren -нямецкая , @greencmetaha вось тут ёсць адсыл і да вашай улюблённай мовы))) па праспекце незалежнасці ў кампаніі амапу, мне здалося, што хутка нам забароняць дыхаць паветрам, калі ў ім будзе нешта ад беларускага!

20210327_145011.jpg
Не вельмі бачна, але каля помніка Якубу Коласу стаяць Амапаўцы, іх сення было шмат, ідзеш і не ведаеш, твае панчохі чырвонага колеру мабыць ім не спадабаюцца, ці яшчэ што?

20210327_142359.jpg

А вось такія падрыхтоўкі да выбуху транліруць па дзяржаўным тэлебачанні .

IMG-84a6154018096b375e3a1b4cee1f1889-V.jpg

IMG-7b545bbdcddd2e1caafba25b11c42d45-V.jpg
Гэта як у Джані Радары і Чыпаліно, ці Джордж Оруэл 1984, нейкі сюрр на самой справе!

Але я спадзяюся, што акупацыя ўсе ж скончыцца, вось ў вялікую айчыную вайну, Беларусь была ў акупацыі з 1941 па 1944, мабыць нам пашанцуе, і гэта скончыцца раней!!!
Вялікі дзякуй стымкуратарам! Вялікі дзякуй @filinpaul за прапанову пісаць на беларускай мове

Вось тут ёсць пра мяне, нажаль не на беларускай мове
https://steemit.com/belarus/@klukva/post-znakomstva-vzroslykh-net-est-postarevshie-deti-s-3-foto
#belarus

Sort:  
 3 years ago 

Класс! Вот приятно видеть текст на языке братского народа. Кстати, сразу сделал для себя открытие. Слово "сёння". Мы его иногда используем. Я думал, что это наш жаргон )))

Coin Marketplace

STEEM 0.29
TRX 0.12
JST 0.033
BTC 63697.39
ETH 3145.23
USDT 1.00
SBD 3.83